Школа адвакатавання

Пра што наша школа?

Гэта базавы трэнінгавы курс для актывістаў і спецыялістаў па абароне правоў інтарэсаў на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і прыроды як такой. Дасць магчымасць атрымаць комплексныя веды і практычны набор інструментаў у працы са зменамі на ўзроўні заканадаўства, зменай практыкі яго прымянення і змяненнем грамадскіх адносін да праблемы.

У рамках гэтай праграмы мы аб’яднаем досвед прыродаахоўных адвакатаў і падзелімся паспяховымі практыкамі. Багна з’яўляецца прызнаным дасведчаным і эфектыўным фасілітатарам працэсаў удзелу грамадскасці ў пытаннях прыняцця экалагічна значных рашэнняў, фарміравання экалагічнай палітыкі і адэкватнай рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне захавання біяразнастайнасці і ААПТ.

Каму карысна ўзяць удзел?

Курс у першую чаргу праводзіцца для прыродаахоўных спецыялістаў, экалагічных актывістаў, юрыстаў у галіне экалагічнага права і грамадскіх дзеячаў. Прадстаўнікі сумежных абласцей з актыўнай пазіцыяй таксама вітаюцца.

Час:

люты – лістапад 2019 года

Месца:

Мінск, Беларусь

Выкладчыкі:

Вольга Каскевіч, спецыяліст па прыродаахоўнай дзейнасці і практыках адвакатавання.

Канстанцін Чыкалаў, спецыяліст па прыродаахоўнай дзейнасці і працы з мясцовымі супольнасцямі

Працягласць курса:

двухдзённы трэнінг для групы з 10–15 чалавек

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • мець тэму / прыродаахоўны кейс, з якімі плануеце працаваць;

  • мець досвед працы ў экалагічнай / прыродаахоўнай арганізацыі або ініцыятыве;

  • прадстаўляць каманду, якая гатова працаваць над рэалізацыяй адвакатыўнага кейса, які будзе распрацаваны ў ходзе навучальнага курса;

  • прадставіць ліст падтрымкі ад вашай арганізацыі або ініцыятывы. Ліст падтрымкі трэба даслаць на адрас bahna.land@gmail.com не пазней за 10 верасня 2018 года.

У рамках навучання мы надаем увагу наступныым тэмаам:

  • як распавядаць гісторыю, якая захапляе;

  • базавыя рэкамендацыі ў працы з грамадскімі кампаніямі (ад стратэгіі да жыццёвага цыкла кампаніі);

  • візуалізацыя інфармацыі і медыяпісьменнасць;

  • расследаванне ў прыродаахоўных кейсах;

  • найлепшыя практыкі, абмен вопытам.

Па выніку афлайн- і анлайн-курса вы будзеце мець прапрацаваную стратэгію вашых інфармацыйных і грамадскіх кампаній з падабранымі для вас эфектыўнымі інструментамі; план эфектыўнай камунікацыі з мэтавымі аўдыторыямі, прапрацаваныя індыкатары павелічэння сацыяльнага ўключэння; а таксама абмен досведам і перадавымі падыходамі з калегамі. У рамках курсу выкарыстоўваюцца рэальныя прыклады з адвакатыўнай дзейнасці Багны.

  • Запланавана праца над брашурай па стварэнні і правядзенні грамадскіх кампаній на 2019–2020 год.
© Багна
© Багна
© Багна
© Багна
© Багна
© Багна