Фестываль мастацкіх практык і крытычных ведаў «Багна»
- topic: Арт
- content_created_at: 2020-03-18 16:15
Балота Марочна (Брэсцкая вобласць), 2014 год
Удзельнікамі фестывалю былі восем каманд, якія складаюцца з мастакоў і грамадскіх актывістаў. Героі трансфармавалі свой досвед знаходжання на балоце ў аб’екты энвайранментал арту (ад англ. Environment – асяроддзе). Гэтая арт-канцэпцыя прадугледжвае зліццё мастацкага твора і навакольнага асяроддзя.
Усе творы былі разлічаны на кароткі жыццёвы цыкл і ўвасаблялі прынцыпы нулявога ўплыву на навакольнае асяроддзе.
Місіяй фестывалю было прыцягнуць увагу СМІ і шырокай грамадскасці да праблемы асушэння балот. У чэрвені 2011 года Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь сумесна з ДВА «Белпалівагаз» абвясціла аб планах па асушэнні васьмі балот, якія знаходзяцца на тэрыторыі заказнікаў. Экалагічныя актывісты арганізавалі грамадскую кампанію «У абарону беларускіх балот», падчас якой, у прыватнасці, быў створаны інфармацыйна-адукацыйны праект «Восем балот» і праведзены фестываль «Багна».
У красавіку 2016 года кампанія паспяхова скончылася: вялікая частка тэрыторый балот была захаваная.
Як менавіта праходзіў фестываль, можна пазнаёміцца, прагледзеўшы кароткае відэа.
Больш падрабязна вывучыць працы мастакоў можна на сайце фестывалю.

