Джыперы на балоце. Тэст-драйв у заказніку «Балота Мох»
- topic: Абарона правоў
- content_created_at: 2020-03-18 18:31
4 мая 2016 года беларуска-нямецкі аўтазавод MAZ-MAN правёў тэст-драйв новага нямецкага ўседарожніка «Оверкамер» (Хаска) па верхавым балоце на тэрыторыі рэспубліканскага гідралагічнага заказніка «Балота Мох». У выніку аматары экстрыму парушылі палажэнне аб заказніку, якое забараняе рух на аўтатранспарце, знішчылі частку жывога надглебавага покрыва, а таксама пашкодзілі да ступені спынення росту 94 дрэвы.
Мэта:
пакрыццё шкоды за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства;
прадухіленне паўторных выпадкаў знішчэння прыродных экасістэм масавымі мерапрыемствамі, якія праводзяцца на іх тэрыторыі.
Удзельнікі:
ГА «Багна» і ГА «АПБ»,
Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ельня”.
Працягласць:
1 год.
Мэтавая аўдыторыя:
Міёрская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя,
Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі,
ДЛГУ «Дзісненскі лясгас»,
Міністэрства ўнутраных спраў,
Пракуратура Міёрскага раёна,
Упраўленне следчага камітэта па Віцебскай вобласці.
Інструменты:
Юрыдычныя:
звароты ў дзяржаўныя органы;
маніторынг месца здарэння ў складзе камісіі;
распрацоўка прапаноў для ўнясення паправак у заканадаўства.
Інфармацыйныя:
артыкулы і прэс-рэлізы ў СМІ;
відэаролік з месца падзей.
Органы, якія адказваюць за прыняцце рашэнняў:
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя,
Міністэрства спорту і турызму,
Упраўленне следчага камітэта па Віцебскай вобласці.
Вынік:
1) У выніку кампаніі атрымалася дамагчыся завядзення крымінальнай справы ў дачыненні да парушальнікаў па артыкуле 264 КК. Згодна з ацэнкаамі, шкода навакольнаму асяроддзю склала 60 900 BYN. Аднак у 2017 годзе нам стала вядома аб спыненні крымінальнай справы ў сувязі з немагчымасцю даказаць датычнасць да гэтага інцыдэнту пэўных асоб.
2) Разам з грамадскасцю спецыялісты Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя дапоўнілі Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове навакольнага асяроддзя» артыкулам 54-1 «Патрабаванні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя пры правядзенні спартыўных, спартыўна-масавых, культурна-відовішчных, iншых масавых мерапрыемстваў, здзяйсненні турыстычных падарожжаў». У ім гаворыцца, што не дапускаецца правядзенне любых масавых мерапрыемстваў і турыстычных падарожжаў, «калі ў выніку іх правядзення будзе аказана шкоднае ўздзеянне на прыродныя комплексы і аб’екты альбо існуе пагроза такога ўздзеяння». У норме таксама ўдакладняецца, што гэта абмежаванне адносіцца і да мерапрыемстваў, падчас якіх выкарыстоўваюцца транспартныя сродкі ў спецыяльна не прызначаных для гэтых мэтаў месцах, размешчаных у натуральных экалагічных сістэмах. Артыкул уступіў ў сілу з 22 студзеня 2017 года.




