Абарона асабліва ахоўных прыродных тэрыторый

У Беларусі існуе 1 запаведнік, ААПТ вышэйшай катэгорыі аховы, Бярэзінскі біясферны запаведнік і 4 Нацыянальныя паркі (“Белавежская пушча”, “Браслаўскія азёры”, “Нарачанскі”, “Прыпяцкі”). Усе яны знаходзяцца ў падпарадкаванні Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. Непасрэднае кіраўніцтва запаведнымі тэрыторыямі ажыццяўляюць створаныя для гэтага аднайменныя Дзяржаўныя прыродаахоўныя ўстановы (ДПУ).

Практыка кіравання сістэмай асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, якая склалася ў Беларусі, далёкая ад дасканаласці і патрабуе сур’ёзных змен.

Рабочай групай быў падрыхтаваны Агляд планаў кіравання нацыянальнымі паркамі пад вельмі правакацыйнай назвай “Ці могуць беларускія нацыянальныя паркі стаць па-сапраўднаму нацыянальнымі паркамі?”.

Існуюць сістэмныя праблемы ў кіраванні: закрытасць дзейнасці ДПУ ад грамадскасці і адхіленне мясцовых жыхароў ад уплыву на прыняцце экалагічна важных рашэнняў і іншае.

Гаспадарчая дзейнасць ДПУ шматпрофільная: паляванне, нарыхтоўка і перапрацоўка лесу, рыбалка, турызм, гандаль, сельская гаспадарка і іншае.

Мае месца развіццё гаспадарчай дзейнасці і яе пераважанне не на карысць прыродаахоўным функцыям і задачам ААПТ. Такая сітуацыя парушае правы грамадскасці на атрыманне экалагічна важнай інфармацыі і ўдзел у экалагічна важных рашэннях, з аднаго боку. З іншага боку, маецца пагроза захаванню дзікай прыроды і біяразнастайнасці на тэрыторыі 5 ААПТ.

Мэта:

Захаванне біяразнастайнасці і дзікай прыроды на тэрыторыі 5 ААПТ і рэалізацыя права грамадскасці на атрыманне экалагічна значнай інфармацыі і прыняцце экалагічна важных рашэнняў.

Удзельнікі:

  • ГА «Багна»

  • ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»

  • Таварыства «Зялёная сетка».

Працягласць:

Кампанія пачала сваю дзейнасць з 2014 года і працягваецца ў цяперашні час.

Мэтавая аўдыторыя:

  • мясцовыя жыхары рэгіёну 5 ААПТ,

  • кіраўніцтва і супрацоўнікі 5 ААПТ,

  • навукоўцы НАН РБ у галіне дзейнасці ААПТ.

Інструменты:

  • інфармаванне,

  • петыцыі,

  • круглыя сталы,

  • грамадскія абмеркаванні,

  • запыты і звароты,

  • экспедыцыі,

  • маніторынг.

Органы, якія адказваюць за прыняцце рашэнняў:

  • Кіраўніцтва спраў прэзідэнта,

  • 5 ДПУ,

  • Мінпрыроды.

Бярэзінскі біясферны запаведнік © Віктар Малышчыц
Бярэзінскі біясферны запаведнік © Віктар Малышчыц
Белавежская пушча © wildlife.by
Белавежская пушча © wildlife.by
Браслаўскія азёры © Віктар Малышчыц
Браслаўскія азёры © Віктар Малышчыц
Нарачанскі нацыянальны парк © Сяргей Плыткевіч
Нарачанскі нацыянальны парк © Сяргей Плыткевіч
Прыпяцкі нацыянальны парк © Віктар Малышчыц
Прыпяцкі нацыянальны парк © Віктар Малышчыц