Партнёры і сябры

Эстонскі фонд прыроды (Eestimaa Looduse Fondi)

ELF з’яўляецца адной з найбуйнейшых прыродаахоўных арганізацый у Эстоніі. Іх асноўныя кірункі дзейнасці – ахова мора, лясоў і водна-балотных угоддзяў, экалагічная адукацыю і права, а таксама садзейнічанне ўстойліваму развіццю тэрыторый.

Кааліцыя “Чыстая Балтыка” (Coalition Clean Baltic)

CCB – гэта аб’яднанне няўрадавых экалагічных арганізацый з краін рэгіёну Балтыйскага мора. Займаецца аховай навакольнага асяроддзя, захаваннем прыродных рэсурсаў і пытаннямі ўстойлівага развіцця тэрыторый.

Франкфурцкае заалагічнае таварыства

FZS (ФЗТ) – адна з найстарэйшых прыродаахоўных арганізацый у Еўропе, створаная ў 1858 годзе. Прыярытэтам дзейнасці таварыства з’яўляецца прасоўванне ідэй захавання дзікай прыроды і прыродных экасістэм у Германіі і па ўсім свеце. ФЗТ вядома сваёй прыродаахоўнай работай у найбольш значных нацыянальных парках свету, напрыклад раўнінах Серэнгэці ў Афрыцы і дажджавых лясах Паўднёвай Амерыкі.

Forum SYD

Forum SYD – аб’яднанне па парасонавым прынцыпе шведскіх недзяржаўных арганізацый. Гэта моладзевыя, экалагічныя, дабрачынныя арганізацыі, культурнае таварыства і г. д. Мэты дзейнасці фонду – падтрымка грамадзянскай супольнасці як сілы, якая садзейнічае ўстойліваму развіццю грамадства.

Міжнародная група па захаванні балот (International Mire Conservation Group)

IMCG – гэта сетка спецыялістаў, якія каардынуюць захаванне балот і звязаных з імі экасістэм на міжнародным узроўні.

Грайфсвальдскі цэнтр па вывучэнні балот (Greifswald Mire Centre)

GMC – гэта навукова-практычны цэнтр па вывучэнні і захаванні балот на лакальным і міжнародным узроўні. Арганізацыя каардынуе самую вялікую ў свеце базу даных па месцазнаходжанні і стане балот. У склад GMC уваходзяць 50 спецыялістаў з розных дысцыплін.

Ахова птушак Бацькаўшчыны

АПБ займаецца захаваннем біялагічнай разнастайнасці Беларусі і прыцягненнем насельніцтва да актыўнай аховы прыроды.

Цэнтр экалагічных рашэнняў

ЦЭР – гэта некамерцыйная і няўрадавая ўстанова, створаная для папулярызацыі экалагічна дружалюбнага ладу жыцця і прынцыпаў ўстойлівага развіцця ў Беларусі.

Экадом

Экадом заснаваны ў 1996 годзе для прасоўвання экалагічна дружалюбнага ладу жыцця і ідэй ўстойлівага развіцця ў Беларусі.

Зялёная сетка

Таварыства «Зялёная сетка» – гэта супольнасць экалагічных арганізацый, ініцыятыў, экспертаў і актывістаў, якія аб’ядналіся для аховы прыроды Беларусі і папулярызацыі зялёнага руху.

Украінская прыродаахоўная група (Українська природоохоронна група)

UNCG была створана 2014 як каманда спецыялістаў, якая працуе над пытаннямі практычнай аховы прыроды. Члены UNCG актыўна працуюць над стварэннем новых прыродна-запаведных тэрыторый: рыхтуюць хадайніцтвы, далучаюцца да абмеркавання стварэння праектаваных запаведнікаў у Мінпрыроды і абласных органах дзяржаўнай улады.

Экалогія-Права-Чалавек

ЭПЛ – праваабарончая арганізацыя, якая з 1994 года адстойвае экалагічныя правы, ажыццяўляе дзейнасць у сферы аховы навакольнага асяроддзя, падтрымання, аднаўлення і паляпшэння яго стану і аказвае прававую дапамогу ў абароне іншых, перш за ўсё экалагічных, правоў чалавека.

Таварыства аховы птушак Польшчы (Ogólnopolskie Towarzystwo Ochrony Ptaków)

OTOP заснавана ў 1991 годзе, з’яўляецца грамадска-карыснай няўрадавай арганізацыяй. Працуе над абаронай дзікіх птушак і раёнаў, дзе яны жывуць, а таксама ажыццяўляе дзейнасць у галіне маніторынгу, актыўнай аховы прыроды, фарміраванні палітыкі, якая ўплывае на навакольнае асяроддзе і адукацыю.

Багна Польшчы (Bagna, Poland)

Bagna – грамадская арганізацыя, якая працуе ў галіне аховы прыроды з 2001 года. Займаецца аховай водна-балотных угоддзяў разам з іх спецыфічнай фаўнай і флорай, надаючы асаблівую ўвагу Мазовіі, Любліну, Падлясцы і Сувалкам, а таксама задзейнічана ў галіне прыродаахоўнай адукацыі.

Кантактны семінар у рамках праекта “Партнёрства эстонскіх і беларускіх грамадскіх арганізацый у галіне аховы водна-балотных угоддзяў”. Праект праходзіць пры падтрымцы Праграмы развіцця і гуманітарнай дапамогі Міністэрства замежных спраў Эстоніі.

Багна, АПБ, CCB, Koalicija Ratujmy Rzeki на 4-й Зялёнай летняй акадэміі Польшчы з пытаннем планаваных водных шляхоў ва Усходняй Еўропе і захавання свабодна бягучых рэк.
Багна, АПБ, CCB, Koalicija Ratujmy Rzeki на 4-й Зялёнай летняй акадэміі Польшчы з пытаннем планаваных водных шляхоў ва Усходняй Еўропе і захавання свабодна бягучых рэк.
Сумесная адвакатыўная кампанія па захаванні рэгіёну Палесся і супраць будаўніцтва воднага маршруту Е40 з Франкфурцкім заалагічным таварыствам
Сумесная адвакатыўная кампанія па захаванні рэгіёну Палесся і супраць будаўніцтва воднага маршруту Е40 з Франкфурцкім заалагічным таварыствам
Сусветны дзень навакольнага асяроддзя, арганізаваны партнёрскай кааліцыяй, прэс-кактэйль з паказам дакументальнага фільма Гаянэ Петрасяна «Народжаныя свабоднымі»
Сусветны дзень навакольнага асяроддзя, арганізаваны партнёрскай кааліцыяй, прэс-кактэйль з паказам дакументальнага фільма Гаянэ Петрасяна «Народжаныя свабоднымі»
Прэс-канферэнцыя кампаніі #Stop_E40 «Экалагічныя і эканамічныя наступствы будаўніцтва новага воднага шляху»
Прэс-канферэнцыя кампаніі #Stop_E40 «Экалагічныя і эканамічныя наступствы будаўніцтва новага воднага шляху»